Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне доўгае расстаньне з Вамі

Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстаньне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
I трыялет пачаў славамі:
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.


Верш Мне доўгае расстаньне з Вамі - Максім Багдановіч