Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог

Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцвілі.

Заварожаны вячэрняй цішынёй
Я не цямлю, дзе рука, дзе галава;
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог - Максім Багдановіч