Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АСАННА

АСАННА

Дарога ў асенні верас –
Мая. А твая ўся – з маю.
Ты ў лета прачыніш дзверы,
Што я за сабой зачыняю.

Я міма прайду – не гляну.
Маіх бранзалетаў звёнцы
Спяюць за мяне асанну:
— Так не глядзяць на сонца…


Верш АСАННА - Людміла Паўлікава