Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Старасць – не радасць

Старасць – не радасць…
******************************************
Што чалавеку старэнькаму трэба?
Позірк ласкавы, лустачка хлеба.
Лепей, каб мякіш, а не скарынка.
Пагаварыць з кім хоць бы хвілінку.

Супчыку міска, кропля пяшчоты.
Нам жа таксама спатрэбяцца потым
Словы спагады, добрыя вочы.
Старасць – не радасць,
ды ўсе ў яе крочым…


Верш Старасць – не радасць - Лёля Багдановіч