Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Подых на дваіх

Палын-траву піла рупліва
І ўсміхалася ў адказ.
І па-сапраўднаму шчаслівым
І дзіўным той здаваўся час.

Вітала ў марах-летуценнях,
Пра ўсё забыўшыся, пра ўсіх…
Дзяліла кожнае імгненне
І кожны подых на дваіх.

Пляла вясна карункі лоўка,
Дурманіў бэзу дзіўны пах.
Спяваў да раніцы салоўка
У нашых каляровых снах.

А сёння… выстудзілі хату,
Не чутна спеваў салаўя.
Агідны сум душу засватаў,
І шэры дзень намаляваў…
9.04 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Подых на дваіх - Лёля Багдановіч