Верш Кошка-выратавальніца.(выпадак з жыцця Андрэя)
Кошка-выратавальніца.(выпадак з жыцця Андрэя)
********************************
Пра ўчынак кошкін смелы
Расказаць я вам хацела.
Як Андрэйку ратавала,
Дзеда з бабаю гукала.
Дык ямчэй, сябрук, садзіся,
Памаўчы і не круціся.
…А было гэта даўно,
Сапраўды, а не ў кіно.
Быў Андрэй наш хлопчык смелы,
Меў чатыры ён гадкі.
Невялічкі, зразумела,
Ды гуляў у казакі.
Мо ў суботу ці ў нядзелю
З бабай дзед – на пустазелле,
А з малым, як нянька, кошка.
Спаў Андрэй яшчэ ў ложку.
А прачнуўся – іх няма.
Хата – гэта ж. як турма.
Вартавы паблізу – кошка.
Паспяшаўся хлопчык трошкі,
Шугануў даволі жвава,
Ды ні ўлева і ні ўправа.
Бо спрасонку лез праз спінку
Ложка бедны наш хлапчынка.
Галава – паміж прутоў –
І заеньчыў, і зароў!
Ну а кошка, як маланка,
Не кранаючыся ганка,
Ў агарод да дзеда, бабы,
Каб хутчэй давалі рады.
Мяўкала аж да знямогі,
Ім кідалася ў ногі,
Не давала працаваць,
Як хацела штось сказаць.
Вось прыбеглі ў дом старыя –
Ў хлоца вочы нежывыя,
Пасінелі шыя, твар!
Абцугі ўзяў гаспадар –
У момант вызваліў унука.
А апошняму навука
На ўсе сто яго гадоў –
Больш не лазіць між прутоў!
…Кошку ж гэту шанавалі,
Ёй смятанку налівалі.
І яна ўсю ноч да ранку
Ім спявала калыханку…
10.08 – 2015г.