Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Думаю

Я думаю,
Вось бы –
Жыць занава!!!
Зноў адчуць сябе
Маленькаю дзяўчынкаю,
Для таго, каб
Упершыню закахацца,
Як некалі,
Узрадавацца снегу,
Паверыць словам,
І холаду ніколькі
Не баяцца.
У поўнай адзіноце
Выйсці насустрач
Мокраму дажджу,
Паважна прывітацца
З новай лужай,
(Таму што зараз
Запісваць свае думкі
Вельмі цяжка,
Ну хоць вершыкі,)
І спадзявацца на будучае!
І не ведаць, што будзе заўтра!


Верш Думаю - Лілі Заічы