Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хатняя каўбаска

Хатнія каўбасы
з часнаком, каляндрай
У кладоўцы цёмнай
вешаю гірляндай.

Ціхавейны ветрык
Сушыць іх заўзята.
Там яны няспешна
Выспеюць да свята.

На Каляды
мама
каўбасу дастане.
Ад крамяных колцаў
Стол
святочным стане.

З кменам і укропам
Хатняя каўбаска.
Госьці дарагія
Ешце,
Калі ласка!


Верш Хатняя каўбаска - Леанiд Пранчак