Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жабіна магчымасць

Пнецца “жаба ў каляіне”
увайсці ў гісторыю
дрэнна ў шэрай кааліне
гледзячы ў тэорыю

Шлях, дарэчы, лесам цягне
невядомай сцежкаю,
але той хто славы прагне,
пройдзе пад насмешкаю

Мала мошак на вячэру
і зусім няма сяброў
каб пазвалі на кватэру
Ў асяродзе дактароў

Ціха, аж нямеюць косці
холад паліць да вачэй
Гэй! Чаму не едуць госці?
дзе вас носіць свалачэй!?

І калі узнагародзяць,
чымсці вельмі значным?…
мабыць ордэна народзяць,
з прывітаннем смачным?

*****
Як таму ўся сцежка ўецца,
госці пьюць сваё віно,
мне здаецца, марна пнецца…
каляі няма даўно.

06.06.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жабіна магчымасць - Леанід Кручэнко