Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сафійскі сабор (Пасля наведвання Полацка)

На беразе Дзвіны, высока
ў акружэнні сонных дрэў,
стаіць апошні з прыкладаў барока
і слухае нячутны хваляў спеў.
Ён зведаў шмат: пажарышчы і слёзы,
але нябачна час бяжыць,
і, як раней, імкнуцца ў нябёсы
званіц карункавых крыжы.
Сціхае раптам усё навокал,
здаецца мне: пяюць званы,
Аб тым, што памятаюць Чарадзея крокі,
аб тым, што чулі словы Скарыны…
Стагоддзяў таямніцы захаваюць
у падзямеллях камяні.
Вядома тое ім, пра што мы забываем:
Адкуль вытокі нашы, карані.


Верш Сафійскі сабор (Пасля наведвання Полацка) - Ксенія Валенда