Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адвернутыя твары

Адвернутыя твары
глядзяць кожны у сваю далечыню
у сваё мінулае
у сваю талерку

Адвернутыя твары рэдка паварочваюцца
найчасцей калі зацякае шыя

Пунсовыя ад злосці
збялелыя ад абыякавасці
не адважваюцца падняць вейкі
і паглядзець у вочы
свайму старому знаёмаму
сумленню

Адвернутыя твары
не ўглядаюцца ў іншыя адвернутыя твары
не ўглядаюцца ў сумныя і мокрыя твары
не звяртаюць увагі на абяссіленыя целы
целы ад якіх дрэнна пахне
целы якія скручваюцца ў эпілепсійным прыпадку
целы якія не маюць на сабе фірменнай вопраткі

На вільготнай заплявай зямлі
банальныя непрыкметныя целы
у якіх яшчэ недзе захованы ёсць
акрамак душы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адвернутыя твары - Катажына Ляўдацкая