Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зямныя яблыкі

З зямлі падымаю яблык –
Спелы румяны ранет,
Які быў пупышкай,
Стаў кветкай,
Зваліўся яблыкам…
I так мільёны гадоў.
Падаюць,
Падаюць яблыкі
На мяжу,
На зямлю…
Каб не забылі зямляне,
Як смачна
Пахне ранетамі
На грэшнай
Нашай зямлі.


Верш Зямныя яблыкі - Кастусь Цыбульскі