Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лагодны вечар сыпле ў рэчку краскі

Лагодны вечар сыпле ў рэчку краскі,
Абняў зарою быструю ваду, –
Вада зару цалуе на хаду –
І ўдаль бяжыць, ружовая ад ласкі.
Халодны ветрык патыхнуў з гары,
Ты атуліў мне цёплай хусткай плечы.
І я шчасліва… Мой сцямнелы вечар
Любоўю ты і ласкай азарыў.


Верш Лагодны вечар сыпле ў рэчку краскі - Канстанцыя Буйло