Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш О, колькі раз прасіла прабачэння

О, колькі раз прасіла прабачэння,
Чакала, быццам хворы, паляпшэння
І мерыла я крокамі пакой.
У тварах у чужых шукала рысы,
У постацях знаходзіла абрысы,
А сэрца гаварыла ўсё – не той.

Начэй бяссонных колькі – не лічыла
І слёз гаротных акіян праліла,
І на жыццё махнула я рукой.
Мяняліся каханкі, як пальчаткі,
Было ўжо не балюча і не гадка…
А сэрца мне шаптала ўсё – не той!

Сама сябе ў ахвяру прынасіла,
Здавалася, што не стае мне сілы
Спачатку пачынаць гульню з табой.
І вось, калі надзея ўжо прапала,
Калі каханне на зары сканала,
Мне сэрца, здрыгануўшыся, сказала:
– Ты дачакалася, бяры, ён твой!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш О, колькі раз прасіла прабачэння - Кацярына Фядотава