Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мокры позірк восені нячутнай

Мокры позірк восені нячутнай,
Шэпча нам лістотай ціхі вальс.
Нотны стан рукою не крануты,
Скрыпкі скачуць парамі для нас.
Жаркая гарбата ў кавярні,
Вуснаў аксамітных цеплыня.
У небе захад сонейка крывавы,
Статыка, самота, цішыня…


Верш Мокры позірк восені нячутнай - Каця Красавік