Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шыпшынавы вечар

Кастрычнік іграе па нотах
Самотнага Шумана.
У восені – твар адзіноты
і водар мінулага.
Глынаю шыпшынавы вечар,
атручаны думкамі.
Ісці да Вас – цэлую вечнасць –
не тымі завулкамі.
Ірвацца на волю са змроку –
праз вузкую шчыліну –
За некалькі, чортавых крокаў
ад брамы адчыненай.
І што цяпер вершы – анёлы
са змоклымі крыламі.
Я лісцем зрываюся з клёнаў
у вечар шыпшынавы.


Верш Шыпшынавы вечар - Ірына Карэліна