Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жаржыны, маргарыткі і леўкоі

Пад снегам засынаюць агнявым,
А прачынаюцца ізноў на волі
Пад подыхам турботлівым Тваім.

Танцуй, жыцьцё,
да попелу, да болю,
Да спазму ў горле, вогнішча ў грудзях!
Сябе мы безнадзейнасцю няволім,
Няверай безпрытульных і бадзяг.

І кожны дзень, і кожны год паволі
Сівеем, мітусімся – дагарым…
А недзе хутка ажывуць леўкоі
Пад подыхам турботлівым Тваім.


Верш Жаржыны, маргарыткі і леўкоі - Іна Снарская