Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як жыць, чым дыхаць, што спяваць

Ня ўражвае,
становіцца сляпой
і абсалютна непатрэбнай
кропля над чужой шчакой.
і вечарыны не расказваюць, каму і з кім прыдзецца сёння спаць.
позіркі
бягуць за мной
і абсалютна непатрэбна
дзярэ прыёмнік вершаліны мрой.
і, як раней, вакно мігціць начной любоўю – а мне пляваць.

Няма ніякае патрэбы
распавядаць пра свае мары
таму, хто пашкадуе хлеба
за непакорлівыя хмары
у небе чыстай прыгажосці,
калі зямля даўно чакае,
як дождж падорыць ёй хтосьці,
як хтосьці за яе сканае..

Разбітае
у цемры падзей.
мне абсалютна непатрэбна
тут бачыць шыхт чужых людзей,
якія стануць дыктаваць, як жыць, чым дыхаць, што сьпяваць, з кім спаць.
вячоркамі
выпіць віна,
што абсалютна непатрэбна,
калі так просіцца струна
маўчаць пра тое, як усё добра і як ёй на курс даляру напляваць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як жыць, чым дыхаць, што спяваць - Ігар Палынскі