Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першая фраза пра каханьне

А з-за лясочку сарамліва
Світанак запаўзае ў хату
Вуркотным сакавіцкім хватам
У паджарынах і пералівах.
Рудапалоса ў запавесах –
Крануцца боязна рукой –
Успыхне вогненнай ракой
Праменняў порах па-над лесам
І выгарыць у адно імгненне,
Пакінуўшы прагоршчу ценяў
Цнатлівай шчырасці тваёй
З павагай ветлівай маёй…


Верш Першая фраза пра каханьне - Ігар Белкін