Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Высвятленне ісціны

ВЫСВЯТЛЕННЕ ІСЦІНЫ

Схацелі ўведаць два парнасцы:
хто з іх у муз у большай ласцы?
Нядоўгі час паразважалі –
і для суда абралі шалі.
Чаго не ўсклаў адзін на сподак!
Старшынства на ўсялякіх сходах,
чыны, знаёмствы, членствы, званні
і ўсё падобнае да звання
(ён нават злазіў у кішэні,
аднак пустымі выняў жмені).
Другі з іх, пазяхнуўшы квола,
паклаў на чысты сподак – слова.
І сподак тут жа ўніз падала.
ПАЭТ – на дне яго ляжала.


Верш Высвятленне ісціны - Фёдар Лашкевіч