Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Занадта

Няма пра што і гаварыць.
Усё такое, як павінна.
Усё, усё…Як мае быць.
Нідзе залішняга палыну.

Не зводзіць сківіцы журба.
Не прыкра лыжка свайго мёду.
Пазногці, дзёгаць і мальба
ў сваёй меры, як і лёду.

Недастатковасць не знайсці.
Як ні імкнешся прыглядзецца.
Арэхаў, нават, як лухты
на шалях роўна. Не здаецца.

Як студзень снег вунь за акном.
У працы страўнік раніцою.
І думкі ёсць. І страціў сон.
І не паведаць трошкі болей.

Няхай.
Хай будзе гэты слуп.
Мой першы сёння – пераборам.
Дванаццаць год.
Наадварот-
стагоддзяў;
І
дваццаць другога.


Верш Занадта - Франак Нырка