Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прысуд

Хто ведае, пра божы суд?
Калі? І дзе? У чым ён будзе?
А што калі яго прысуд
Здяйсняецца праз Вас, людзі?

Гатовы мы сякерай быць?
Сячы ўсё, што набалела?
Упэўнена сячы…, каб жыць,
Каб уся істота не хварэла?

Балюча гэта, што казаць.
Жывое ёсць і ў гангрэне
Але калі пашкадаваць,
Дык шкода будзе ўжо пэўна.

Вось так і словаў вастрыня.
Яна ад бога нам даецца.
Таму – сячыце, і штодня,
Бо замаўчыш – загіне сэрца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прысуд - Франак Нырка