Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш “Добры дождж!”

Дождж коціцца, бубніць, гудзе,
Бяжыць, як хлопчык басанож…
I я заместа “Добры дзень”
Табе сказала: “Добры дождж!”

I засмяялася,
I ты
Нібы смяяўся пад дажджом, –
Ды ўраз пакрочыў за масты,
Прыкрыўшы мокры твар плашчом…

Ах, добры дождж, вясёлы дождж,
Нашто жаданага прагнаў?
Пытаюся ў цябе: няўжо ж
Ён тых дажджоў не дараваў,
Што некалі вось так ішлі
I ўсе усмешкі залілі?..

Хай не даруе. Мне самой
He дужа соладка цяпер,
Калі упартай чарадой
Бягуць дажджыны за каўнер…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш “Добры дождж!” - Еўдакія Лось