Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чуй і адчуй

Чуй і адчуй –
Чай і адчай,
Роспач, ты побач.
Ты побач, раздрай.

Побач, пабач –
Пробашч, прабач –
У небе ўсе зоркі
Нібы крумкач.

Скляпенне ці склеп?
Для шклення ты слеп.
Прыгледзішся –
Ў труне пабачыш стэп.

Стэп бай стэп,
Склеп бай склеп,
Парабала – лепшае развіццё.
Чуй і адчуй –
Чай і адчай,
Мае раны – маё багаццё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чуй і адчуй - Эр Цэ