Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыйдзе час, і яна міне

Прыйдзе час, і яна міне,
восень цяжкая на характар.
Сэрца сум запалоніць раптам,
і ў далоні твае – тварам
так захочацца зноўку мне.

Прыйдзе час, і яна міне…
Ты казала – усё мінае.
Ліст апошні ў маім акне,
як усмешка твая, лунае.

Пройдзе час.
Прыйдзе новы хтосьці.
Стане сумна, бы колісь мне,
ды падставіць далоні Восень.
Твар схілю ў іх – і ўсё міне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыйдзе час, і яна міне - Эдуард Акулін