Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асенні рытурнэль

Верасень
залеў самлелых верадам
тушыць лета жар, рассыпаны па верасе.

На кастрах
з бульбоўніку і лісця
грэе пальцы золкія кастрычнік.

Лістапад
птушыную блакаду
сіліцца прарваць паміж прысадаў.


Верш Асенні рытурнэль - Эдуард Акулін