Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А буслы белы гонар маюць

А буслы белы гонар маюць…
У гняздо не кладзіце хлеба.
Птушкі гэтыя не паміраюць.
Іх сабе забірае неба.

На змярканні над роснай пожняй
высакосны свой круг азначаць.
I найменне яму – апошні,
і ніхто болей іх не ўбачыць.


Верш А буслы белы гонар маюць - Эдуард Акулін