Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Страус-паштальён

З птушак ён –
Бягун адзіны,
Страус –
Добры паштальён,
Прабяжыць
За паўгадзіны
Кіламетраў
Трыццаць ён…
Па пустыні
Бездарожнай
Паўз трапічныя лясы
Пошту прынясе
Ў дом кожны –
Кнігі,
Пісьмы, адрасы.
Дзеці Афрыкі
Ўжо знаюць,
Добра
Ведаюць яго
I прыход
Заўжды вітаюць
Сябра
Вернага свайго.


Верш Страус-паштальён - Авяр'ян Дзеружынскі