Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Урок граматыкі

Калі можна забыцца на тое, што вы ўжо дарослыя,
І ў яскравых вачах ты знаходзіш Эдэм –
Гэта проста такі граматычны выпадак, калі ў слове РОЗНЫЯ
Замест літары З лепш пасуе літара Д.

Ты шукаеш Эдэм, яна – Эльдарада, ён – Парадыз.
Хтось знайшоў. Іх імёны – ў жалобных рамках газэт.
Сярод словаў ЗНЯВАГА, ЗГУБІЦЬ, ЭГАІЗМ,
Як змяя пад каменнем, схавалася літара З.

Як бы цяжка не гнуліся мы пад абставінаў ціскам,
Лёсу, фатума, злоснага року й г. д.
Сярод словаў НАДЗЕЯ, УДЗЯЧНАСЦЬ, АДЗІНСТВА
Не губляе асноўнага сэнсу літара Д.

Я – працягваю жыць, зноў у пошуках праўды
Бегчы, біцца ці проста стаяць у чарзе.
Сярод словаў РАЗДОР, ЗАНЯДБАННЕ і ЗДРАДА
Беспардонна імкнецца наперад літара З.

Верыць навошта? – Хапае нагодаў у Бога.
Рэлігія – опіюм, хай. Але ж вера – не ЛСД.
Сярод словаў ДАВЕР, ДАБРАБЫТ, ДАПАМОГА
Сваё месца трымае цвёрдая літара Д.

Варта крочыць далей. Годзе пошукаў шляху зваротнага.
На адзінай, як штык, алавянай назе.
Гэта проста такі граматычны выпадак, калі ў слове РОДНЫЯ
Літару Д з-за спіны забівае літара З.

Homo Gradiens

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Урок граматыкі - Аўтар невядомы