Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я разумею дыктатараў

Я разумею дыктатараў
Яны аwhoйваюць ад колькасці мастакоў
І іншай хіпаты, якая не хоча ісці на заводы –
Вырабляць танкі сметніцы і трактары,
А піша малюе піша малюе і піша
Малюе чытае піша спявае і грае
І піша здымаецца ў роліках
Для Юцюба
Малюе і піша чытае
Малюе і піша

Каб заўтра не выйсці на працу
Каб заўтра пакінуць прастору
У вечнасць у мрою у мора
Адлегласці іншай

Каб заўтра
іх пахавалі дыктатары
За ўласныя грошы –
Дзіцячая помста
Дарослым
Дзіцячая помста

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я разумею дыктатараў - Аркадзь Брут