Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На мяжы iснага i уяунага

На мяжы існага і ўяўнага
аблятае мая
мара

У памерлых пялёстках
згасне вясёлка

Жук-далакоп
збярэ рассыпаныя
фарбы?
праменні?
пыл?

Светлячок асветліць
сваім ліхтарыкам

І ў лясным мораку
успыхне…

– Папараць-кветка! –
усклікнуць адны

– Д’яблава вока! –
перажагнаюцца другія

– Мара… –
прашэпчуць трэція

Уздыхне рака

…Кароткая купальская ночка…


Верш На мяжы iснага i уяунага - Ангеліна Дабравольская