Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да вяртання ў нябёсы

Да вяртання ў нябёсы –
Усяго толькі крок,
Толькі крок…

У халоднай калюжі
Вада на асклепкі паб’ецца.

Скрыжаваннем любові,
Зямных і нябёсных дарог –

Гэты снежны парог…
Успамінам душа абарвецца…

Адгукніся, прашу –
Прывід, мроя, каханне ці здань?..

Твой няўлоўны абрыс
Я намарна шукала ў свеце…

Рэха крокаў маіх,
І абдымкі, і вусны – у дзецях…

Аджылі… як лісты і лістота…
Зышліся на дым…

…Над застылай Каложай
Віфлеемская зорка гарыць,

Да нябёс, да святла –
Чалавечае наканаванне.

Людзі, зоры і птушкі –
Усе мы Божыя адлюстраванні.

І таму я іду –
па зямлі –
ад зямнога жытла…

2003 г. Гродна

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Да вяртання ў нябёсы - Ангеліна Дабравольская