Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чорнае з золатам

Чорнае з золатам прыкіпела да лісця,
Да крывога месяца, навечна прыкутага,
Апошнія ночы небу даліся
Сталёвымі слязьмі і зорнымі пакутамі.

Чорнае з золатам ліпне да твару,
Як слізкія рукі тапельца – да берагу.
Туман, бы дым ад пякельнага варыва,
Пырскае ў вочы адценнямі шэрага!

Падаюць ніцма ідалы-волаты,
Чорныя з золатам!

Чорныя!..


Верш Чорнае з золатам - Андрэй Сузінь