Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Роспач за дзвярыма зачакалася

Роспач за дзвярыма зачакалася,
Калi я дазволю ўвайсцi.
Вось яшчэ! Мне толькi i засталася
рукi апусцiць i памярцi?

Я сваёй усмешкай абаронены.
Негатыву – мой “No pasaran!”
Сонца мае вокны грэе промнямi,
снег пераплаўляе па дварах.

Як той снег, усё сыйдзе набалелае,
першыя дажджы ўвесь змыюць бруд.
К шчасцю зноўку крокамi нясмелымi
пойдзем мы, джынсой мятучы брук.

Тое, што ў дарозе мне сустрэнецца,
з часам стане мудрасцю маёй…
А таму ўсе думкi пра “застрэлiцца”
выкiну, i з лёгкай галавой

Праганю я сум ад свайго дома,
бо ў шчаслiвы выпадак я веру.
Роспач, я з табою не знаёмы,
i не трэба стукаць ў мае дзверы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Роспач за дзвярыма зачакалася - Андрэй Пятрусёу