Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вяртанне Булак-Булаховіча

Добры дзень у хату Вам, спадары!
Прывітанне, дзеўкі! Хлопцы, прывітанне!
Мы да Вас наведацца, пагаварыць…
Да мінуўшчыны прыйшлі на спатканне.
Сустракай жа госцікаў, гаспадар!
Штоф з гарэлкаю на стол ды закуску!
Хай жа будзе сонейка Вам бяз хмар –
Вам і дзеткам Вашым і ўнукам, беларусы!

Свет у вокнах хутка астывае.
Дзесці ў полі чыйсці коні скачуць
Капытамі топчуць, капытамі памяць… памяць…
Капытамі топчуць, капытамі памяць…

Пастралялі хлопцаў, дзевак згвалцілі…
Засыпае лісцем вецер каладзішчы…
Спадары ў сібірскую зямлю ляглі.
А на месцах шчодрых хат – папялішчы.
Беларусь-радзіма стогне пад ярмом –
пад ярмом чырвоных, пад ярмом крывавых…
Дык дакуль жа шкадаваць нам звяроў?!
Дык дакуль жа нам трываць камісараў?!

І пакуль Радзіма-маці пад ярмом –
пад ярмом чырвоных, пад ярмом крывавым –
Не шкадуйце, нішчыце тых звяроў!
Не шкадуйце – нішчыце камісараў!
І пакуль Радзіма-маці пад ярмом –
пад ярмом чырвоных, пад ярмом крывавым –
Не шкадуйце, нішчыце тых звяроў
да апошняга камісара!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вяртанне Булак-Булаховіча - Андрэй Мельнікаў