Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сэнс

Быццам давершаны, ды не пачаты,
самы спакойны я й самы зацяты;
бачны знутры, не разгледжаны звонку,
самы глухі, а яшчэ – самы звонкі;
ды векапомны, хвілінназабыты,
з тых, хто не пройдзе ў дзверы адкрыта;
мерыць зіму хто чаканнямі лета,
сонцам схалоджаны, ветрам сагрэты;
вольны – ў каробцы, нявольны – на волі,
хто дадае замест цукру зноў солі;
вузкі, малы я, таксама – шматмерны,
той, хто заўважны звычайна і ў цемры,
я – сумны сэнс смешнаватай прыметы,
Кожным пачуты, Нікім – зразуметы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сэнс - Андрэй Козел