Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Уральская восень

А. Агафонаву

Аскомай на зубе трашчыць
рубін кіславатай брусніцы.
Харыус блісне ў карчы
з водмелі быстрай крыніцы.

I полаз-вужака ля скал
апошняю ласкай сагрэта.
Толькі паспелая сталь
бушуе, як вечнае лета.

Здымай са сцяны карабін!
I там, дзе паўстанак двухсоты
запырскае кіслы рубін
патронаў халодныя соты.


Верш Уральская восень - Анатоль Вялюгін