Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Капяжы

Капяжы,
Капяжы са стрэх.
Верабей –
Кіпцюркі сагрэў,
Ацяжэў набрынялы снег.
Ацяжэлі галіны дрэў.

Нібы першы вясновы гром,
Рэха кінуўшы між бароў,
Абудзіў раку крыгалом,
У гурты пазбіраў звяроў.

Пад птушыны нясмелы ўскрык
Ручаінка з гары паўзе.
Сакавік –
Вясны маладзік –
Праразаецца пакрысе.

Пачынаюцца і ў душы
Весняй радасці
Капяжы.


Верш Капяжы - Анатоль Грачанікаў