Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бывае, смутак душу агартае

Бывае, смутак душу агартае…
Тады ў музей мастацкі я іду,
І смутак мой, нібы туман, знікае –
З жыццёвай праўдай гутарку вяду.
Сустрэчы рады з кожнаю карцінай,
Перад табой нямею, прыгажосць.
Я слаўлю тых, хто след для нас пакінуў
Пра родны край, пра нашу маладосць.


Верш Бывае, смутак душу агартае - Анатоль Астрэйка