Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш …не веру, як ты не прасі

Не веру, як ты не прасі,
Мне ўжо свайго хапіла болю.
І ў сэрцы зноў яго насіць
Я не хачу, не буду болей.

І не дарую я табе,
Хоць тут былі і смех, і слёзы,
І гэты вечар у мальбе…
Усё вяртаць занадта позна…

І сэрца плача, як дзіця,
І крыўда вочы засцілае,
Бо без цябе няма жыцця
Але з табой СЯБЕ губляю…


Верш …не веру, як ты не прасі - Алёна Панасюк