Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гук іржавае кроплі

Гук іржавае кроплі,
што падае ў брудную мыльніцу
Мо такі ж, як і гук кулака,
які б’е па няголенай сківіцы,
Ці падобны да гуку бязьлітаснай кулі,
што падступна трапляе ў патыліцу –
І ні ў чым болей сэнсу няма,
Бо чыясь недасяжная сутнасьць –
Вам, напэўна, здаецца: “Зь нябёсаў даўно не пасуць нас” –
Нас – цароў над сабой і прыродай,
Нас – ахоўнікаў сем’яў, дзяржаў і народаў –
Нас – прыроўнівае да дзярма.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гук іржавае кроплі - Аляксей Карпенка