Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Плача каня

Плача каня над былой рачулкай,
Купінку не знойдзе для гнязда.
Плач вісіць шчымлівы, гулкі
Над зямлёю, дзе была вада.

Хмызнякі пануюць на тым месцы,
Не відаць нат лужыны нідзе.
А калісьці тут спакуснік-месяц
З зоркамі гарэзіў у вадзе.

Шмат птушыных тут было чародак,
Што падлёткамі ляцелі ў свет.
І прастор быў для чаўноў ды лодак…
Знішчыў ўсё бяздушны чалавек!

Асушыў, павыганяў, бы з раю,
Братоў меншых з кроўнае зямлі.
Ні лугоў, ні ворыва не маем
Там, дзе хвалі чыстыя плылі.

Нашы продкі шчыра, без падману
Дазвалялі побач жыць усім.
Не ў нябёсах горка плача каня –
Ў сэрцы растрывожаным маім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Плача каня - Аляксей Галаскок