Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вераснёвы сум

Пакуль не замялі зімовыя завеі
мінулых летніх дзён апошнія сляды,
сустрэнемся ізноў на восеньскай алеі,
бо з будучыні мы не вернемся сюды.

Дзе нагадае мне вачэй тваіх суквецце
(струн-успамінаў спеў з падзякай успрыму),
як валасы твае ўначы прылашчыў вецер
пяшчотна. То было амаль жыццё таму.

І месяц, можа быць, апошні раз зайграе
святлом сваім маўкліва. Як раней, калі
мы прамільгнулі недзе там, за небакраем.
Цудоўнай мараю ўздоўж зоркавых далін.


Верш Вераснёвы сум - Аляксандр Науменка