Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Краявіды, бягуць краявіды

Краявіды, бягуць краявіды…
І знікаюць за лесам будынкі.
Забываюцца крыўды, агіды…
Пяць хвілінак ці больш для прыпынку.

Усміхнецца, услед усміхнецца
Са слязьмі на вачах чалавек.
Засумуе самотнае сэрца…
Растаёмся з табою навек.


Верш Краявіды, бягуць краявіды - Аліна Арго