Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цёмны ранак

Я не буду табе каханай..
Болей здрады абодва не хочаць
я не буду і першай спатканай-
сустракаліся мы неаднойчы…
толькі сэрцам табе абяцаю
будзе доўга ўсмешка на твары
У сэрцы ноч, цёмны ранак, світае…
у сэрцы там, дзе спаўняюцца мары
сто шляхоў мы праходзім праз горач
долі, шчасця, кахання шукаем
а яно, гэта шчасце йшло побач…
У сэрцы ноч, цёмны ранак світае..


Верш Цёмны ранак - Алеся Лісава