Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Неспадзявана рыпнуць дзверы

Неспадзявана рыпнуць дзверы
I моўчкі выпусцяць мяне.
Марозны ранак, ранак шэры
Мяне за плечы ахіне.

Раскоціцца абрус-дарога:
Ідзі, ступай у белы свет.
Хай паласне цябе трывога,
Астудзіць галаву як след.

А болем зойдзешся пасля –
Назад захочаш азірнуцца.
Такая круглая зямля –
З самім сабой не размінуцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Неспадзявана рыпнуць дзверы - Алесь Жыгуноў