Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гуцульская рака

Навокал горы ў шыпах еляў,
Нібыта вожыкаў сям’я.
Між іх, як яшчарка, праз зелень
Імкне крыштальная бруя,

Дзе па каменнях белапенных
Журліва ручайкі цякуць
І мкнуць усе, бы кроў у венах,
Ў адну артэрыю-раку.

I вось – рака!.. Як вар кіпучы,
Бурліць, сягае паміж гор,
To з гулам кідаецца з кручы…
Усё – каб вырвацца ў прастор.

I сёння так, і так адвеку –
Між цяжкіх пліт, між валуноў…
Так б’ецца думка чалавека
У грозным рокаце вякоў.


Верш Гуцульская рака - Алесь Ставер