Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нічога ня кажуць людзі

Нічога ня кажуць людзі.
Нічога ня пішуць газэты.
Сышоў дэпрэсыўны студзень –
Дзялянка ўрачоў і паэтаў.

Няма ніякіх навінаў.
Жыцьцё – абрыдлым лібрэта…
Нібыта тут не краіна,
Хутчэй – узорнае гета.

Усе задаволены ў меру.
Ў спагадзе каты і вязьні.
Адны гадуюць хімераў.
Другім утульна ў маразьме.

Табу на існасьць.
Ўсе сьведкі –
Спаліўся бог на валюце…
За бел-чырвоныя кветкі
На пажыцьцёва асудзяць.
19/03/2013


Верш Нічога ня кажуць людзі - Алесь Наркевіч