Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыпеўкі пра бібліобус

Прыпеўкі пра бібліобус

Слухай, бабка, жонка, дзеўка!
Слухай, дзед, мужчына, хлопец!
Зараз вам спяём прыпеўкі
пра машыну – бібліобус!
***
Бібліобус нас распесціў:
мы па кніжачкі не ездзім –

І цяплом, і маразамі
ездзяць кнігі да нас самі.
***
Едзе ў вёску бібліобус.
Справу добрую ён робіць –

Ён вязе вяскоўцам кнігі.
Людзі справу ацанілі.
***
– Слухаў ты? Сусед Макарыч
аб аўтобусе пляткарыць.

– Гэта праўда, а не плётка –
едзе аўтабібліётыка.
***
Едзе з кнігамі па сёлах
бібліётыка на колах.

Ездзіць з кніжкамі па вёсках
бусік хуткі – не павозка.
***
Розных кніжак поўная,
ездзіць перасоўная.

З вуліцы на вуліцу
бусік перасунецца.
***
Нечага ісці далёка –
атрымаем кнігу лёгка:

Бусік, кнігамі багаты,
спыніцца ля самай хаты.
***
Хаты ў вёсцы апусцелі:
нашы людзі – ля “Газелі”.

Уся вёска тоўпіцца
ля мікрааўтобуса.
***
Вунь імчыцца бібліобус.
Ён хутчэй за антылопу.

Кніжкі розныя вязе
ў вёскі сіняя “Газель”.

Рада вельмі той “Газелі”
сэрданька сялянскае…
Вам прыпеўкі мы прапелі,
а вы нам – папляскайце!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыпеўкі пра бібліобус - Алесь Мацулевіч