Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Музей на колах

Музей на колах

Вязе маладажонаў брычка
з канём, з шамкамі, з фурманом.
Бяжыць Маруся дужа спрытна –
куды машынам за канём!

За “Мэрсэдэс” не горш карэта!
Не горш, чым “Мэрсэдэс”, і конь!
Здаецца людзям: брычка гэта
з мінулых коціцца вякоў.

Сядзенні – пад бардо, а брычка –
пад кавы колер з малаком.
“Як рамантычна! Як нязвычна!” –
з карэты вокліч маладой.

А маладая – як князёўна!
На колах коціцца музей.
“Як рамантычна! Як цудоўна!” –
за брычкай воклічы людзей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Музей на колах - Алесь Мацулевіч